Завеі, снежань
Отрывок из книги
— Мало хто е… — Не мало і не багато. Адзін. Міканор момант вагаўся. Зірнуў з асцярогай. — Хто ето? — Ён. Знаеш… Міканор спахмурнеў. Знае. Невясёлы, ссутулены, доўга маўчаў. Лістаў, не бачачы, сшыткі. Нарэшце схамянуўся, устаў. — Трэба ехаць. — Пастараўся ўсміхнуцца. — Есці хочацца. А зямлячкі не частуюць… Бацьку, можа, што перадаць? — Буў тут сам. Падаў здаровую, абыякавую руку. Ужо без смеху, шчыра яна папрасіла:
— Прыязджай. Хоць — па дарозе… — Будзе час — заеду… Яна потым пашкадавала: нашто растрывожыла яго? Але адразу ж запярэчыла сабе: няхай не дзярэ галаву вельмі! І попусту няхай не цешыцца!.. Раздзел другі 1 Наступным вечарам неспадзеўкі прынесла Дубадзела. Дужы, жылаваты, у шынялі і ў ваеннай шапцы, крывароты, адразу заўважыла Ганна, трымаўся неяк нязвыкла лісліва і разам афіцыйна, і гэта зацікавіла яе. Ён неахвотна прысеў на крэсла, калі Параска, таксама цікаўна зірнуўшы на яго, запрасіла сесці, мякка сказаў, што сядзець асабліва няма калі — справы. Пра гэта гаварыў, здавалася, не толькі ўвесь яго выгляд, але і палатняны партфель, які Дубадзел трымаў на каленях і па якім неспакойна бегалі яго пальцы.
Книги из серии:
Палеская хроніка
[8,0 рейтинг книги]
[6,2 рейтинг книги]
[6,2 рейтинг книги]
Комментарии: